«У нас не модна любіць родную мову»

«У нас не модна любіць родную мову»

119 Голоса

Ёсць меркаванне, што «бел.літ.» — як мы называем беларускую літаратуру ў школе — беларусаў асабліва не цікавіць. Бадай, акрамя што саміх аўтараў, выкладчыкаў ды аматараў экзотыкі. «Журнал» запытаўся ў мінакоў, якіх беларускіх пісьменнікаў яны ведаюць і ці чытаюць творы сучасных беларускіх аўтараў.

Мы п'ем больш за ўсіх? Не веру!

Мы п'ем больш за ўсіх? Не веру!

111 Голоса

На гэтым тыдні Беларусь прызналі самай пітушчай краінай свету. Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у сярэднім кожны дарослы беларус спажывае 17,5 літраў чыстага спірту штогод. Пры тым, што 8 літраў у год — гэта крытычная мяжа, пасля якой пачынаецца дэградацыя нацыі. Беларускае Міністэрства аховы здароўя не верыць у такі рэкорд — а ці вераць самі беларусы?

Калі заўтра вайна...

Калі заўтра вайна...

116 Голоса

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны беларусы, украінцы і рускія штогод пышна святкуюць Дзень Перамогі. Гэтая перамога настолькі важная, што ў Мінску ёсць плошча Перамогі, праспект Пераможцаў і музей Вялікай Айчаннай вайны. Ідэялогія зрабіла Перамогу стрыжнявой падзеяй у гісторыі беларускай дзяржавы.

«Баяцца трэба Майдана, а не радыяцыі!»

«Баяцца трэба Майдана, а не радыяцыі!»

77 Голоса

Ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС прайшло столькі часу, што беларусы маглі ўжо і забыцца на пагрозу радыяцыі. Дзяржава робіць многае, каб людзі страцілі пільнасць. Ці перастала радыяцыя быць страшнай і стала часткай нашага жыцця? Пра гэта "Журнал" пацікавіўся ў мінакоў.

«Я ў Бога не веру, бо забіў замнога людзей»

«Я ў Бога не веру, бо забіў замнога людзей»

195 Голоса

Напярэдадні Вялікдня людзі імкнуцца выконваць каноны. Трымаюць пост, ходзяць у царкву або касцёл, фарбуюць яйкі. Аднак ці сапраўды беларусы вераць ў Бога, нават калі і святкуюць рэлігійныя святы?

Выбух у метро: версіі ўжо раскрытага злачынства

Выбух у метро: версіі ўжо раскрытага злачынства

52 Голоса

Тры гады таму на станцыі метро Кастрычніцкая ў Мінску адбылося страшнае: плач, кроў, енкі, смерць. 11 красавіка 2011 года прагрымеў выбух. Сёння пра гэтую трагедыю нагадваюць хіба міліцыянты ў метро і памятная дошка з імёнамі 15 смяротных ахвяраў. Ці трымаюць беларусы гэтую падзею ў памяці, а галоўнае - у якім выглядзе? Пра версіі тэракту запытваемся ў пасажыраў метро.

Калі беларусам святкаваць Дзень незалежнасці?

Калі беларусам святкаваць Дзень незалежнасці?

79 Голоса

У Беларусі святкуюць два Дні незалежнасці. Першы — 25 сакавіка, у гісторыі ён адзначаны ўтварэннем БНР, якое адбылося амаль 100 год таму. Другое — афіцыйнае — свята адзначаюць 3 ліпеня, у гэты дзень ў 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Мінск ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Які дзень важнейшы ды чаму? «Журнал» даведаўся пра меркаванне мінакоў.

Каму патрэбныя мясцовыя выбары?

Каму патрэбныя мясцовыя выбары?

78 Голоса

На гэтым тыдні ў Беларусі праходзяць выбары. Лічыцца, што беларусы абяруць сабе каля 19 тысяч мясцовых дэпутатаў. Агулам па краіне конкурс складае 1,18 чалавека на адно дэпутацкае крэсла. Ці ёсць тут з каго выбіраць? І ці мае гэта, па сутнасці,сэнс? «Журнал» запытаўся ў выбаршчыкаў.

Роўнасць для беларусак: рэчаіснасць альбо міф?

Роўнасць для беларусак: рэчаіснасць альбо міф?

132 Голоса

Не дзіва, што ў Беларусі, дзе жанчыны складаюць 54% насельніцтва, 8 сакавіка — сапраўды важнае дзяржаўнае свята. Калі вы забыліся, яго вытокі ў барацьбе жанчын за роўнасць у правах з мужчынамі. Але ці ўтульна беларускам спачываць на лаўрах той барацьбы? Ды як выглядае сітуацыя з роўнасцю сёння? Цікавімся ў мінакоў.