Голоса

Калі беларусам святкаваць Дзень незалежнасці?

82 Таццяна Бублікава

У Беларусі святкуюць два Дні незалежнасці. Першы — 25 сакавіка, у гісторыі ён адзначаны ўтварэннем БНР, якое адбылося амаль 100 год таму. Другое — афіцыйнае — свята адзначаюць 3 ліпеня, у гэты дзень ў 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Мінск ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Які дзень важнейшы ды чаму? «Журнал» даведаўся пра меркаванне мінакоў.

Беларусы тэарэтычна могуць святкаваць дзень незалежнасці нават не два, а ажно тры разы на год. Гэтак дзень 27 ліпеня быў святам незалежнасці з 1991 па 1996-ы. У гэты дзень пасля развалу СССР Беларусь прыняла Дэкларацыю аб суверэнітэце. А якая гістрачная падзея, на ваш погляд, вартая таго, каб прызначыць яе дату Днём незалежнасці? Дзяліцеся думкамі ў каментарах!

Комментировать