Навіны - Брэст

Брэсцкія музеі таскама далучыліся да «Начы музеяў»

Голосов пока нет
 
«Ноч музеяў» прайшла таксама і ў брэсцкім філіяле музея «Выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў». Начныя наведнікі музея маглі пааглядаць выставу-акцыю «У шляхціча Грабоўскага», якая знаёміць з жыццём у шляхецкай сядзібе, модай тых часоў ды асаблівасцямі бальнага этыкету.

 

Як адзначыў удзельнік «Начы музеяў» Яўген Шчарбач, выстава прысвечана менавіта роду Грабоўскага, паколькі гэта амаль невядомы, але адметны род з Брэстчыны:

– Я іграў ролю Яўгена Грабоўскага – у родзе Грабоўскіх не было такога персанажа. Я – як бы прадаўжэнне гэтага роду ды запрашаю ўсіх у сядзібу, г.зн. я з’яўляюся гаспадаром музея «Выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў». Грабоўскія – гэта даволі славуты беларускі род, ён быў моцна разгалінаваны. Мы яго выбралі, бо ён дастаткова універсальны і аб’ядноўвае ў сабе і ваяроў, і мастакоў, і паэтаў. Яны можа не так вядомыя, але яны былі і таму, каб і мой вобраз быў больш універсальны, мы ўзялі гэты род.

На Брэстчыне арт-праект «Ноч музеяў» праходзіць толькі другі раз. Завяршылася мерапрыемства выступам гурта «Варэнік блюз-бенд».

Аліса Поль, Радыё Рацыя

 

Раздрукаваць |      Праглядаў  24723 |