Навіны - Слуцк

На беларускай мове размауляюць не толькі бабкі і вяскоуцы

Голосов пока нет
/ моладзь, родная мова
 
Сярод слуцкай моладзі адзінкі размаўляюць па-беларуску. У грамадстве існуе стэрэатып: калі нехта пачынае размаўляць на мове — гэта чалавек з вёскі. Як гэта — размаўляць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці? Як ставяцца да гэтага блізкія? Як увогуле ўспрымаюць беларускамоўных у грамадстве?

Пра гэта карэспандэнт «Кур'ера» распытала маладых случчан, якія перайшлі на родную мову зусім нядаўна.

 

"МНЕ ДАЛІ МЯНУШКУ «ШЧЫРЫ БЕЛАРУС». Случчанін Аляксей Сяленя, навучэнец Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, заўсёды звяртаецца да людзей па-беларуску. На ўроках адказвае па-беларуску. Толькі фізіку ды матэматыку вучыць на рускай мове, бо не знайшоў падручнікаў на роднай.

7 str Selenia 400x600 Беларускамоуныя: На мове размауляюць не толькі бабкі і вяскоуцы

Беларускамоўным Аляксей стаў паўгода таму. «Мне падабаецца беларуская культура, а мова — гэта яе частка. Без яе проста нельга жыць», — тлумачыць хлопец свой выбар.
На жаль, мову разумеюць не ўсе. «Памятаю, узімку хадзіў у аптэку па лекі, пытаў „Колькі каштуе?“ тры разы. Мяне не зразумелі, таму вырашыў не марнаваць час і запытаў па-руску, — узгадвае Аляксей. — А нядаўна на спаборніцтвах па стрытболе нам патрэбна была электрычнасць, мы пайшлі запытаць пра яе ў працаўнікоў стадыёна. Калі я звярнуўся да іх па-беларуску, першае, што яны сказалі:»Откуда ты, парень? Не из деревни?".
Сябры падтрымалі імкненне Аляксея да свайго, да роднага. Прыносяць яму кнігі, песні, фільмы на беларускай мове. Некаторыя спрабуюць таксама размаўляць па-беларуску. Аляксею сябры далі  мянушку: «шчыры беларус». «Упэўнены, што гэта назаўсёды, — усміхаецца суразмоўца. — Жадаю, каб мае дзеці таксама размаўлялі па-беларуску».

У СЛУЦКІХ КРАМАХ НА БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ ПАГЛЯДАЮЦЬ КОСА. Маладая журналістка і аўтар «Кур'ера» Марта Махун пачала размаўляць па-беларуску гады два таму, калі стала студэнткай Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

7str Marta 400x600 Беларускамоуныя: На мове размауляюць не толькі бабкі і вяскоуцы

«Я і раней размаўляла па-беларуску, калі  беларускамоўныя сябры былі, — кажа Марта.  — Зараз гавару на дзвюх мовах. З  роднымі — часцей па-руску, а  з сябрамі ці ва ўніверсітэце — па-беларуску. Моладзь лічыць, што па-беларуску размаўляюць толькі  бабкі ці вяскоўцы. Зараз мода на рускую мову. На маю думку, каб родная мова не памерла, яе трэба, як і жывую істоту, падсілкоўваць».
У крамах на беларускамоўных пакупнікоў рэагуюць па-рознаму,  як дзеліцца досведам Марта. «У Мінску ставяцца нармальна, а ў Слуцку паглядаюць коса, не заўсёды разумеюць, таму прыходзіцца пераходзіць на рускую мову».

РОДНАЯ МОВА БУДЗЕ ЖЫЦЬ, КАЛІ ГЭТАГА ПАЖАДАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ. Ілля   Шашкоў, навучэнец Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, карыстаецца роднай мовай у паўсядзённым ужытку амаль паўгода.

7str Ilja 400x600 Беларускамоуныя: На мове размауляюць не толькі бабкі і вяскоуцы

Ён стаў беларускамоўным, калі зразумеў, што людзі пачалі забываць родную мову і ёй зараз «нямодна» карыстацца. «Спачатку мае знаёмыя і сябры здзіўляліся, а потым звыкліся», — успамінае Ілля. Ён мяркуе, што наша мова будзе жыць, калі гэтага пажадаюць самі людзі. «Трэба размаўляць і распаўсюджваць нашу мову нягледзячы на тое, што некаторыя яе саромеюцца».

Вікторыя КАПСКАЯ, "Інфа-кур'ер"

 

Раздрукаваць |      Праглядаў  119309 |