Навіны - Брэст

“Дабрыня” ніяк не можа арганізаваць прытулак для жывёл

Голосов пока нет
 
Аб’яднанню аховы жывёл “Дабрыня” брэсцкія мясцовыя ўлады адмаўляюцца бясплатна прадаставіць памяшканне для прытулку жывёл.

 

Больш за 30 бяздомных жывёл знаходзіцца ў кватэрах актывістаў аб’яднання, паколькі здымаць памяшканне ў той эканамічнай сітуацыі, якая склалася зараз у Беларусі, вельмі складана.

 

Па словах Галіны Кіляковай, чальца праўлення аб’яднання аховы жывёл “Дабрыня”, яны проста не могуць дазволіць сябе памяшканне:

 

- Нібыта знайшлі месца пад прытулак. Без пытанняў здадуць у арэнду. Але арэнда зараз высокая, мы проста матэрыяльна гэта не пацягнем самі. Бясплатна нам пакуль ніхто нічога не дае.

 

Як адзначае Галіна Кілякова, у сувязі з недахопам грошаў на жыццё, брэстаўчане ўсё больш пачынаюць прыносіць да сябраў аб’яднання сваіх хатніх жывёл, паколькі не хапае сродкаў на іх утрыманне.

 

Аліса Поль, Радыё Рацыя

 

Раздрукаваць |      Праглядаў  1649412 |