Тыдзень беларускага мыслення: праграма

Поўная праграма «Тыдня беларускага мыслення», які пройдзе з 19 па 25 верасня 2016 г.
16 верасня (пятніца)
19.00–22.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Адкрыццё выставы “COGITO ALBARUTHENIAE”. Панарама беларускага мысьленьня: энцыкляпэдыі, анталёгіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, пэрыёдыка. Вядзе Валянцін Акудовіч. Удзельнічаюць у імпрэзе Тацяна Вадалажская, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Санько, Тацяна Шчытцова.
Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм, ЕўраБеларусь
19 верасня (панядзелак)
17.30-19.30
Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
"Беларускі Калегіюм як інтэлектуальная прастора".
Вядзе імпрэзу Ірына Дубянецкая. Удзельнікі: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глёбус, Андрэй Казакевіч, Алесь Разанаў, Сяргей Харэўскі, Вольга Шпарага
Беларускі Калегіюм
18.00-20.00
Press Club Belarus
вул Веры Харужай, 3-601
Медыя-ток "Рабаўніцтва без узлому. Што рабіць з крадзяжом кантэнту ў беларускіх медыя".
Мадэратар - Мікалай Анішчанка. Удзельнікі: юрысты Сяргей Зікрацкі і Марыя Колесава-Гудзіліна, медыя-эксперты Паўлюк Быкоўскі і Андрэй Аляксандраў.
Press Club Belarus, "Беларусский Журнал"
18.00-21.00
ГЦ “Цівалі”, вул. Прытыцкага, 29
Занятак “Беларускае мысленне”
Мова Нанова
20.00-22.00
Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
"Лятучы ўніверсітэт вядомы і невядомы". Прэзентацыя прасторы, асобаў, праграмы і планаў на наступны год.
Вядзе імпрэзу Марына Штрахава. Запрошаны да ўдзелу: Павал Баркоўскі, Уладзімір Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Тацяна Шчытцова, Іван Вядзенін, Вячаслаў Бабровіч, Алег Дзярновіч.
Лятучы ўніверсітэт
20 верасня (аўторак)
17.00–18.30
Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
"Аляксандр Грыцанаў і яго справа". Сolloquium і дыскусія пра праект Аляксандра Грыцанава.
Удзельнікі: Уладзімір Мацкевіч, Канстанцін Скуратовіч, Мікалай Кацук ды інш.
Лятучы ўніверсітэт
18.30–20.30
Галерэя Ў, пр.Незалежнасці, 37а
Круглы стол "Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення"
Удзельнікі: Вольга Іванова, Аляксандр Даўгоўскі, Андрэй Мастыка, Ірына Кашталян
Беларускі архіў вуснай гісторыі, Мінская гістарычная майстэрня
19.00–21.00
Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя "Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы"
ЕўраБеларусь, Лятучы ўніверсітэт
19.00–21.00
ЦЭХ, вул.Кастрычніцкая, 10
Дыскусія "Дадзеныя: мапа ці тэрыторыя"
Удзельнікі: Тацяна Вадалажская, Аляксей Казлюк, Сяргей Кадомскі, Вадзім Радзівіл, Вадзім Шмыгаў, Глеб Кануннікаў. Мадэратар: Аліна Радачынская
Супольнасць «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь»
21.00–22.00 Кнігарня “ЛогвінаЎ”, пр.Незалежнасці, 37а
“Цывілізацыя заходняга буддызму” & тры маніфэсты. Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу “Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі”
Ігар Бабкоў і Сяргей Пукст (piano)
Кнігарня ЛогвінаЎ
21 верасня (серада)
17.00-19.00
Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Дыскусія "Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі ў сучаснай Беларусі"
Інстытут палітычных даследванняў "Палітычная сфера", Беларускі Калегіюм
19.00-21.00
Галерэя ТUT.BY, пр. Дзяржынскага, 57
Рыгор Русецкі, публічная лекцыя "Оптыка. Уводзіны"
"Тутэйшы кампендыум" (Папулярная навука па-беларуску)
19.30-21.30
Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса"
Лятучы універсітэт, ЕўраБеларусь
19.00-21.00
Кнігарня "ЛогвінаЎ", пр. Незалежнасці, 37а
"Гедройцаўскі марафон"
Удзельнікі - аўтары кнігаў з шорт ліста прэміі: Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Алесь Пашкевіч, Таня Скарынкіна.
Кнігарня "ЛогвінаЎ"
22 верасня (чацвер)
17.00-19.00
орпус 8, пр-т Машэрава, 9
Дыскусія "КРЫЎЯ як нацыянальны праект. (З гісторыі ідэй Беларусі)"
Удзельнікі Ігар Бабкоў, М іхаіл Баярын, Ірына Дубянецкая, Аляксей Ластоўскі, Сярсей Санько. Вядзе дыскусыю Тодар Кашкурэвіч.
Беларускі Калегіюм
18:30-20:30
PUNKT, вул. Кастрычніцкая 23а
Ролевая гульня жывога дзеяння "Сэрца маці" (судовы працэс).
Вядуць Аляксандр Каралевіч, Маргарыта Корзун
Ларп-фабрыка Мінск
19.00-21.30
Imaguru, вул. Фабрыцыуса, 4
"Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі"
Дыскусія, мадэратар - Павел Баркоўскі
"Будзьма беларусамі!", Лятучы ўніверсітэт
19.30-21.00
Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя "Не-уяўляючы Беларусь: тры “зялёныя” ўтопіі"
ЕўраБеларусь, Лятучы ўніверсітэт
21.00-22.00
кнігарня ЛогвінаЎ, пр. Незалежнасці, 37а
“Амбасада” і далей. Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу “Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі”
Марыя Мартысевіч і Сяргей Пукст (piano).
Кнігарня ЛогвінаЎ
23 верасня (пятніца)
17.30-19.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Зміцер Задорын, публічная лекцыя "Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска"
Еўрабеларусь, Лятучы ўніверсітэт
20.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт "АГАТА", лекцыя з элементамі майстар-класу "Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс".
Еўрабеларусь, Лятучы ўніверсітэт
21.00-22.00 Кнігарня ЛогвінаЎ, пр.Незалежнасці, 37а
“Slo Mo” ды іншыя правакацыі. Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу “Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі”. Максім Жбанкоў і Сяргей Пукст (piano).
Кнігарня ЛогвінаЎ
24 верасня (субота)
13.00-18.00 Галерэя ТUT.BY, пр.Дзяржынскага, 57
Жывая бібліятэка “Сустрэча з Іншым” (удакладняецца)
Супольнасць “Жывая бібліятэка”
14.00-18.00 Фаланстэр, вул. Захарава 77а, п.2
Майстэр-клас па Вікіпедыі: "Каго любіць Вікі, ці чаму Джымі Ўэлс круцей за Мацкевіча?"
Супольнасць "Фаланстер"
15.00 - 16.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
"Тэхнікі інтэрпрэтацыі: разам чытаем тэксты інтэлектуалаў", бліц-аналіз тэкстаў. Праводзяць слухачы Лятучага ўніверсітэта
Лятучы ўніверсітэт
17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Ігар Бабкоў, публічная лекцыя "Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі"
Лятучы ўніверсітэт
19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Панэльная дыскусія "Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі: ідэі, кантэксты, перспектывы". Удзельнікі: Т. Вадалажская, М. Кацук, А. Камароўскі, А. Шэлест.
Лятучы ўніверсітэт
25 верасня (нядзеля)
14.00-16.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
“Беларускія гістарычныя часопісы: падсумаванне здабыткаў і роздум пра будучыню” Дыскусія, удзельнікі: Генадзь .Сагановіч, Алесь Смалянчук, Алесь Пашкевіч. Мадэратар – Аляксей Ластоўскі
Беларускі калегіюм
16.00-18.00 Imaguru, вул.Фабрыцыуса, 4
Аляксандра Скарабагатава, публічная лекцыя "Галоўныя адкрыцці біялогіі за апошнія 10 год"
Праект "Наука вне себя"
16.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
"Беларускае мысленне: quo vadis?". Дыскусія на падставе Анталогіі беларускага мыслення "Код прысутнасці". Запрошаныя да ўдзелу: Тацяна Шчытцова, Лідзія Міхеева, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Міхаіл Баярын, мадэратар - Тацяна .Вадалажская
Лятучы ўніверсітэт
19.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Узнагароджванне пераможцаў конкурсу эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”.
Закрыццё Тыдня беларускага мыслення.
БЕРАСЦЕ
22 верасня (чацьвер)
19.00-22.00 Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1
Імпрэза “Чытаем беларускіх мысляроў”
Тэатр “Крылы халопа”
ГОМЕЛЬ
24 верасня (субота)
15.00-18.00 Тайм-клуб “Флэт”, вул. Савецкая 124
Дыскусія "Займацца фемінізмам' ці імкнуцца да роўнасці: дасягненні і паразы гендэрнага дыскурсу ў Беларусі" вядзе Алесь Плотка, удзел прымуць Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева
МАГІЛЁЎ
22 верасня (чацьвер)
18.30-20.30 зав. Чкалава, 16
"Код прысутнасці”. Валянцін Акудовіч прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.". Прэзентацыя кнігі і дыскусія.
Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм
ВІЦЕБСК
18 верасня (нядзеля)
16.00-18.00 вул. Валадарскага, 129
Круглы стол "Хваліць нельга лаяць: што ў Беларусі не так з лідэрамі меркаванняў". Удзельнікі ўдакладняюцца
Наш дом
22 верасня (чацьвер)
18.00-20.00
"Код прысутнасці” . Уладзімір Мацкевіч прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.". Прэзентацыя кнігі і дыскусія.
Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм
ГАРОДНЯ
20 верасня (аўторак)
19.00-20.00 Галерэя "Крыга", вул. Савецкая, 3
"Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952)”. Прэзентацыя вынікаў экспедыцыі на Гарадзеншчыну і дыскусія пра ролю вуснай гісторыі ў сучасным інтэлектуальным жыцці Беларусі
Беларускі архіў вуснай гісторыі
21 верасня (серада)
19.00-20.00 вул. Гараднічанская, 32а, капліца грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай
І.Дубянецкая, публічная лекцыя "Пераклады Бібліі ў еўрапейскім культуратворчым працэсе"
19.00-20.00 вул. Савецкая, 3
Адкрытая дыскусія "Як напісаць кнігу пра Радзіму" з удзелам Лявона Карповіча, аўтара манаграфіі "Маё мястэчка Луна-Воля"
Гарадзенская бібліятэка
24 верасня (субота)
16.00-18.00, ля ўваходу на старыя гарадзенскія могілкі па вул. Антонава
Андрэй Вашкевіч вядзе экскурсію “Старыя гарадзенскія могілкі”
БАБРУЙСК
21 верасня (серада)
18.00-20.00 Тайм клуб 1387, вул. Савецкая, 97-2
"Код прысутнасці”. Тацяна Вадалажская прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.". Прэзентацыя кнігі і дыскусія.
Лятучы ўніверсітэт, Тайм клуб 1387
23 верасня (пятніца)
18.00-20.00 Тайм клуб 1387, вул. Савецкая, 97-2
Жывая Бібліятэка. “Сустрэча з Іншым”.
Супольнасць “Жывая бібліятэка”, Тайм клуб 1387
АСТРАВЕЦ
21 верасня (серада)
18.00-19.00 вул. Кастрычніцкая, 3
Мова Нанова. Сустрэча з удзелам Максіма Жбанкова (удакладняецца)
Мова Нанова Астравец
Комментировать