Чаму коцікі лепшыя
У Беларусі існуе сур’ёзная дыскрымінацыя пісьменнікаў незалежна ад мовы іх творчасці. Гэтая дыскрымінацыя прыводзіць да маргіналізацыі літаратараў як класу, да вымяшчэння таленавітых аўтараў у іншыя сферы дзейнасці, да іх творчай эміграцыі. Адна з вострых праяваў такой дыскрымінацыі – уціск на прыватныя выдавецтвы і кнігарні, яна мае месца акурат цяпер, і мы – і руска-, і беларускамоўныя пісьменнікі – аднолькава востра адчуваем гэты ўціск. Адзінае выйсце – кансалідавацца і дзейнічаць разам.