"БНР была першай абвешчанай незалежнай беларускай дзяржавай – больш такога да Рэспублікі Беларусь у гісторыі не было... БНР, напэўна, была больш паўнавартаснай дзяржавай, чым БССР да 1991 года... Калі б БНР не было, думаю, мы былі б беларускай акругай Расійскай Федэрацыі, як сёння Крым. І бацькі БНР зрабілі для Беларусі і для беларускага народу больш, чым хто іншы ў гісторыі краіны... Людзі проста стаміліся. Дваццаць гадоў яны выходзяць на 25 сакавіка, кожны год спрабуючы нешта даказаць, і нічога ў краіне не змяняецца. Думаю, праўда, што на гэтае святкаванне выйдзе больш людзей, чым на працягу папярэдніх трох-пяці гадоў. Сёння ёсць яшчэ тэма Украіны, адстойвання яе незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а гэта важна для беларусаў."