Голоса

Выбух у метро: версіі ўжо раскрытага злачынства

16 Таццяна Бублікава

Тры гады таму на станцыі метро Кастрычніцкая ў Мінску адбылося страшнае: плач, кроў, енкі, смерць. 11 красавіка 2011 года прагрымеў выбух. Сёння пра гэтую трагедыю нагадваюць хіба міліцыянты ў метро і памятная дошка з імёнамі 15 смяротных ахвяраў. Ці трымаюць беларусы гэтую падзею ў памяці, а галоўнае - у якім выглядзе? Пра версіі тэракту запытваемся ў пасажыраў метро.

У Вікіпедыі ёсць адмыловы артыкул пра першы мінскі тэракт. Там прыводзіцца як мінімум 4 жыццяздольныя версіі здарэння. А якой прытрымліваецеся вы? І наогул, ці важна гэта зараз? Чакаем на вашыя каментары ўнізе пад відэа.

Комментировать