Галасы Незалежнасці. Ірына Леўшына

Галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН лічыць любую інтэграцыю з Расіяй наўпроставай пагрозай для Беларусі.
Я – беларускі журналіст. 27 год я працую ў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, першым у незалежнай Беларусі недзяржаўным агенцтве навін.
Увесь гэты час мне і маім калегам пастаянна даводзіцца сутыкацца з самымі рознымі праявамі парушэння свабоды слова з боку ўлады. Беларускія незалежныя медыя і грамадзяне, якія маюць апазіцыйныя погляды, пастаянна падвяргаюцца ціску ў сваёй краіне. Нам хапае сваіх рэпрэсіўных чыноўнікаў і сілавікоў. Нам не трэба, каб сітуацыя са свабодай слова і іншымі правамі чалавека ў нашай краіне яшчэ болей пагоршылася пад расійскім уплывам.
Мы бачым, што зараз адбываецца ў Расіі. Агрэсія дзяржавы да любога іншадумства там проста зашкальвае. Паліцыя падкідвае журналістам наркотыкі – у нас да такога яшчэ не дадумаліся. Але гэта можа стаць і нашай рэальнасцю, калі беларуская ўлада пойдзе на паглыбленую інтэграцыю з Расіяй.
Што гэта за інтэграцыя такая? Чаму мы, грамадзяне Беларусі, нічога не ведаем пра праекты такіх важных дакументаў? Чаму яны распрацоўваюцца за нашымі спінамі і без нашага ўдзелу?
Я лічу, што любая інтэграцыя з расійскім рэжымам, тым больш, нейкая паглыбленая – гэта наўпроставая пагроза, палітычная, эканамічная, гуманітарная, для кожнага з нас, для нашых медыя, для ўсяго нашага грамадства, для нашай дзяржаўнай незалежнасці.
Читайте дальше:
Калькулятор национального суверенитета. Сколько у нас его осталось?
Комментировать