Арт

Белліт аднаго жыцця. Творы, без якіх немагчымая беларуская літаратура

1402 Лидия Михеева

Прэч ад школьнага белліту, перпендыкулярна канонам, тут і цяпер, нанова і для нас цяперашніх! Многія эксперты «Журнала» абсалютна свядома прапанавалі паглядзець на беларускую літаратуру з сённяшняга дня. Ісці ад асабістага досведу чытання беларускіх кніг да пэўнай матрыцы сучаснасці.

Што мы бачым элементамі гэтай матрыцы? Празаічныя, паэтычныя і філасофскія тэксты Ігара Бабкова і яго раман-пераможца прэміі імя Гедройца «Хвілінка». Эсэ Валянціна Акудовіча. Поўны збор твораў Святланы Алексіевіч. Раманы і кнігі эсэ Альгерда Бахарэвіча і Артура Клінава. Паэзія і проза Уладзіміра Някляева. Творы Адама Глобуса. Вершы Рыгора Барадуліна і Андрэя Хадановіча. Раманы «Завяршыць гештальт» Макса Шчура і «План Бабарозы» Паўла Касцюкевіча (абодва пісьменніка – лаўрэаты прэміі імя Гедройца). Медыя-дзённік Андруся Горвата «Радзіва «Прудок»» і антыўтопія Віктара Марціновіча «Мова». Нагадалі эксперты і пра творы сучасных драматургаў Змітра Багаслаўскага, Паўла Пражко, Канстанціна Сцешыка.

Заўважна шмат сярод згаданых сучасных твораў належыць пісьменніцам: «Рыбін горад» Наталкі Бабінай, «Сад навіннясці» Марыі Вайцяшонак, «Маё невымаўля» Насты Кудасавай, «Эпідэмія ружаў» Вальжыны Морт, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» Тані Скарынкінай, «Шлях дробнай сволачы» Евы Вежнавец, раманы Алены Брава, зборнікі вершаў Марыі Мартысевіч і Вольгі Гапеевай, Таццяны Нядбай і Юліі Цімафеевай, Валянціны Аксак і Сабіны Брыло.

Некалькі экспертаў напісалі для нас нешта кшталту сваіх чытацкіх біяграфій, праз якія праглядае партрэт цэлай літаратурнай эпохі. Максім Жбанкоў назваў свой спіс «Белліт аднаго жыцця». Мяркую, што гэта выдатная назва можа абагульніць некалькі вельмі асабістых гісторый дачыненняў з беларускай літаратурай нашых таленавітых суайчыннікаў. Таму пачытайце:

Белліт Таццяны Заміроўскай

Белліт Севярына Квяткоўскага

Белліт Максіма Жбанкова

Белліт Андрэя Дзічэнкі

Белліт Алісы Бізяевай

Белліт Ганны Севярынец

Белліт Ігара Бабкова

Белліт Валянціна Акудовіча

Белліт Сяргея Балахонава

Белліт Марыі Мартысевіч

Цалкам спіс 50 найважнейшых беларускіх кнігі паводле экспертаў «Журнала» можна пабачыць тут.

Мы таксама прапануем кожнаму прогаласаваць за найважнейшыя беларускія кнігі ўсіх часоў у нашым народным галасаванні «Нашы першыя 500»Далучайцеся!

 

 

Комментировать