Голоса

«Баяцца трэба Майдана, а не радыяцыі!»

79 Таццяна Бублікава

Ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС прайшло столькі часу, што беларусы маглі ўжо і забыцца на пагрозу радыяцыі. Дзяржава робіць многае, каб людзі страцілі пільнасць. Ці перастала радыяцыя быць страшнай і стала часткай нашага жыцця? Пра гэта "Журнал" пацікавіўся ў мінакоў.

На сёння радыёнукліданымі забруджаныя 15% тэрыторыі Беларусі. На гэтай зямлі дагэтуль жывуць людзі — 1 мільён 140 тысяч чалавек, або 12% насельніцтва краіны. Радыёнукліды шкодзяць імунітэту, рэпрадуктыўнай функціі і выклікаюць рак. Але людзі працягваюць жыць поруч з радыяцыяй, якая для іх стала штодзённасцю. А як вы мяркуеце, чаму?

Комментировать