Масква ў галаве беларуса
Масква вярнулася ў галовы беларусаў. Нават тых, хто паставіў сабе калісьці фільтар на расейскую тэму і зрабіў свой выбар на карысць еўрапейскасці: чытаў адпаведную літаратуру і прэсу, не пускаў у сваё жыццё расейскую масавую культуру, не ведаў нават прыблізна курс расейскага рубля, і "Саюзную дзяржаву" ўспрымаў як кепскі анекдот. Інтэрвенцыяй ва Ўкраіну Расея сярод іншага актывізавала пытанне: што значыць быць беларусам? І дзе на ўсходзе праходзіць мяжа паміж “сваім” і “чужым”?