Аднаполыя шлюбы ў Беларусі: немагчымая будучыня
Апошнім часам Інтэрнэт кіпіць пытаннямі гомасэксуальнасці і аднаполых шлюбаў. Актыўнае абмеркаванне пачалося ад правядзення “Гей-прайду” ў Кіеве. Сапраўдны выбух здарыўся летась, калі Вярхоўны суд ЗША прызнаў роўнасць аднаполых шлюбаў для ўсіх штатаў. У знак радасці за геяў і лесбіянак Паўночнай Амерыкі людзі з усяго свету пачалі афарбоўваць свае аватары ў сацыяльных сетках у вясёлкавыя колеры.