«Калі жанчыны патрабуюць больш правоў, трэба думаць і пра большыя абавязкі»
"Я не бачу сэнсу ў існаванні асобнага жаночага дня. А яго сэнс варта было б ссунуць бліжэй да нашых рэалій: напрыклад, Дзень маці... Сёння жанчыны маюць магчымасць карыстацца адукацый і працаваць. Але важна, каб соцыум навучыўся не вылучаць кагосьці паводле полу. Маўляў, калі гэта жанчына, абавязкова павінны быць нейкія ільготы, трэба думаць, што яе дыскрымінуюць і гэтак далей. Гэта падыход ураўнілаўкі. Канечне, існуюць істотныя адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі. Але магчымасці роўныя... Іншая рэч, што калі магчымасці роўныя, то трэба і роўнае стаўленне ва ўсім. Павінны быць не толькі нейкія ільготы, але таксама і абавязкі. Я за такі ўзважаны падыход. А вельмі часта адбываецца так, што, напрыклад, жанчыны нібыта прыгнечаныя, значыць, даем ім нейкую квоту, правоў больш, робім ім нешта яшчэ. Тады атрымліваецца, што мужчыны дыскрымінаваныя".