Арт

Севярын Квяткоўскі. «Як стаць беларусам»

1677 Журнал

«Як стаць беларусам. Сто гісторый» – новая кніга Севярына Квяткоўскага. «Журнал» прапануе сваім чытачам унікальную магчымасць вольна запампаваць і прачытаць гэтую кнігу!

Электронны варыянт кнігі ў фармаце .epub даступны па гэтай спасылцы. А для таго, каб пачаць запампоўку кнігі ў фармаце .pdf, проста націсніце на вокладку кніжкі ніжэй:

«Як стаць беларусам» – гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго «я». Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку – беларусам.

Кніга аб'ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта. З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка,  Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.

Магчыма, героі кнігі праз свае гісторыі дапамогуць камусьці ў размовах з роднымі, сябрамі, а нават незнаёмымі людзмі, якія задаюць пытанне: «Навошта ты гаворыш па-беларуску?», ці: «А што гэта значыць – быць беларусам?». А яшчэ гэта кніга людзей, якіх ад пачатку ХХІ ст. клічуць беларусацэнтрычнымі: яны глядзяць на сябе, сваю краіну і цэлы свет сваімі ўласнымі вачыма.

Комментировать