Мнения

«У нас ніколі не было філасофіі і метафізікі. А зараз – ёсць»

519 Журнал

Калі мы ўзгадваем Залаты век Старажытнай Грэцыі, то мы памятаем яго як час вялікіх філосафаў Платона і Арыстоцеля. І ніхто не называе яго часам тырана Пісістрата або часам тырана Дзіянісія. І цяперашні век Беларусі не назавуць іменем тырана, сцвярджае Міхаіл Баярын.

Калі мы задумаемся, чым адметны час, у які мы жывем, для гісторыі Беларусі, для гісторыі нашай нацыі і культуры, чым ён будзе ўзгадвацца нашчадкам праз сто, дзвесце ці трыста гадоў, мы можам узгадаць розныя падзеі. Але сярод гэтых падзеяў ніводная не пакажа нечага ўнікальнага – таго, што зараз ёсць, а раней не было.

У нас была паэзія – і зараз ёсць паэзія. У нас была літаратура – і зараз ёсць літаратура. У нас была палітыка – і зараз есць палітыка. У нас ужо была не адна дзяржава – і зара ёсць.

Але ў нас ніколі не было філасофіі і метафізікі. А зараз – ёсць.

Мы жывем ва ўнікальны час, калі з’яўляецца беларуская метафізіка, беларускае мысленне. Мы сведкі гэтай унікальнай падзеі, расцягнутай на некалькі дзесяцігоддзяў.

Як і старажытныя грэкі, мы зараз задаем вельмі простыя пытанні да быцця і атрымліваем простыя адказы. Але задаем мы іх на ўласнай мове. І таму гэтыя адказы іншыя, зусім не такія, якія здабываюць іншыя народы. Гэты адказы ўнікальныя і гэтым цікавыя.

Комментировать