Жизнь

Тыдзень беларускага мыслення

385 Журнал

«Тыдзень беларускага мыслення», які пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 верасня, прадставіць усю разнастайнасць формаў і праяваў мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Арганізатары Тыдня падкрэсліваюць, што пад «мысленнем» яны разумеюць перадусім здольнасць выказвацца свабодна, свядома ды абгрунтавана.

Маналагічныя развагі на адвечныя і актуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі – арганізатары прапануюць праграму для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення.

«Журнал» стаў адным з су-арганізатараў «Тыдня беларускага мыслення». Сумесна з Прэс-клубам мы плануем правесці медыя-ток на тэму «Рабаўніцтва без узлому. Што рабіць з крадзяжом кантэнту ў беларускіх медыя».

Актуальную праграму «Тыдня беларускага мыслення» можна знайсці тут.

У спіс арганізатараў «Тыдня беларускага мыслення» таксама ўваходзяць Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Беларускі Калегіум, «Мова Нанова», кнігарня «Логвінаў» і Інстытут палітычных даследаванняў «Палiтычная сфера».

Распачнецца «Тыдзень беларускага мыслення» адкрыццём выставы «Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення», якую ладзяць «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт і Беларускі Калегіум. Адкрыццё адбудзецца 16 верасня а 19-й гадзіне у прасторы Корпус 8 (праспек Машэрава, 9).

«Гэтая выстава дазволіць убачыць, як словы “беларускае мысленне” са статуса аксюмарана перайшлі ў цалкам “нармальнае” пазначэнне пэўнай з’явы. Яе можна вывучаць, разумець ці ўключацца праз працяг традыцыі ці крытыку, аспрэчванне і інавацыі, – распавядае каардынатарка «Тыдня беларускага мыслення» Таццяна Вадалажская. – Мы хацелі б, каб “Тыдзень” стаў прыгодай для ўсіх удзельнікаў, калі ў блізкім і знаёмым ты знаходзіш новае і нечаканае, у канцэнтраваным згустку падзеяў разумееш плыні, тэндэнцыі, а можа нават пэўны стыль і сваю мову. У выніку ты знаходзіш сябе ў прасторы мыслення і змяняешся разам з ім».

Мерапрыемствы «Тыдня беларускага мыслення» будуць праходзіць на розных пляцоўках у Мінску, а таксама ў Астраўцы, Бабруйску, Берасці, Віцебску, Гомлі, Гродна і Магілёве. Уваход на ўсе мерапрыемствы «Тыдня» – вольны!

Сачыць за абвесткамі «Тыдня беларускага мыслення» можна ў адмысловай суполцы падзеі ў Facebook.

Па дадатковую ці больш дакладную інфармацыю звяртайцеся на адрас [email protected].

Комментировать