Жизнь

«Экологические Куропаты». Беларусские писатели о трагедии в Чернобыле

1067 Павел Абрамович

В день годовщины аварии на Чернобыльской АЭС «Журнал» собрал цитаты из статей, интервью и дневников наших писателей-классиков о страшной трагедии.

Эти слова и оценки, исполненные боли и сострадания, не только помогают воссоздать картину произошедшего — сегодня они звучат как пророческие. И еще в одном, главном, сходятся все писатели: отношение властей к трагедии было циничным, бессердечным, лживым, с бессовестно-наглым желанием заработать политический капитал и деньги на общей беде.

Максим ТАНК, запись в дневнике от 4 мая 1986 г.:

«Чарнобыльская аварыя ўстрывожыла ўсіх. Відаць, яна дорага абыдзецца нам. Калі памірае нейкі дзяржаўны муж, вывешваем жалобныя сцягі. А тут трагедыю глабальнага маштабу стараемся агаласіць ледзь не аварыяй мясцовага значэння. І, разгубіўшыся, нат не аб’явілі ўсенароднай жалобы».

 

Иван ШАМЯКИН, «Роздум на апошнім перагоне. Дзённікі 1980–1995 гадоў»:

«Расказваў Славік Іваноў, сынок пляменніцы, які ездзіў на аздараўленне ў Ірландыю.

Некаторыя дзеці там папрашайнічалі. На вуліцы, у магазінах. Навучыліся па-англійску: «Мы з Чарнобыля». Жах! Адчуванне: унізілі, абразілі i мяне. Чые гэта дзеці? Яшчэ раней расказвалі дарослыя. У школах: хто з’ездзіў тры-чатыры разы за мяжу на аздараўленне — герой, хто не ездзіў ні разу — нішто, з ім нават не гулялі. А хто мог з’ездзіць тройчы? Сынкі! Сынкі, дочкі бізнесменаў, пракурораў, старшынь усіх рангаў. Хіба не брыдота? Вунь адкуль расслаенне. А што будзе? Няшчасны народ! Нават дабрачынную дапамогу замежнікаў накіроўваюць не на карысць дзецям тваім — на шкоду ім».

Читайте также:

«Мы – пепел». Откуда в Бресте опасная радиация

Василь БЫКОВ, из выступления на VII съезде Союза писателей БССР, 1989 г.:

«Людзі могуць быць розныя — беспрынцыпныя і бяспамятныя, гісторыя ж жыве па сваіх законах і рупна робіць свой беспрыстрасны рэестр. Ад яе пільнага вока не засцеражэцца нішто. І тут нельга адкараскацца ад думкі, што мы, беларусы, нясём на сабе нейкую каінаву пячаць за немаведама якія грахі ў мінулым ці будучым. Я ўжо не кажу пра Чарнобыль, гэты гіганцкі атамны генацыд, які, здаецца, усё ж даканае нацыю. Асабліва пры такой эканоміцы і такой палітыцы. І пры такім начальстве!».

 

Алесь АДАМОВИЧ, из статьи «Жертвы Чернобыля на улицах Минска» в газете «Московские новости», 1989 г.:

«Да, не такая уж малая республика Белоруссия, но для такой неохватной беды — мала. <…> И нет виноватых, вроде бы нет. Ученые, медики? Так они не имели достаточно данных, а какие имели, на это власти не реагировали, наоборот, запрещено было разглашать. Власти? Их дезинформировали специалисты, а вот теперь, когда узнали степень угрозы, всё будет иначе. Атомное министерство? Так оно, оказывается, и есть пострадавшая сторона. В «Известиях» мы вычитали недавно, что собранные народом деньги для жертв Чернобыля — миллионы и миллионы — в немалой доле пошли на возмещение его расходов. Убийца получил компенсацию от жертвы. Куда уж дальше по пути бюрократического абсурда?

У Дома правительства люди остановились, чтобы пригласить на митинг тех, кто мог бы объяснить, как оно так получилось. Никто не вышел к 30 тысячам. С ними говорили те самые люди из «зоны», историки, литераторы да ученые. <…>

Экологические Куропаты ждут своего расследования. И также средств, мер, которые уже не по силам одной республике».

 

Рыгор БОРОДУЛИН, из выступления на конгрессе ПЕН-клуба в Париже, 1991 г.:

«Бяздушныя чыноўнікі выдумалі слова «забруджанасць». Як быццам можна вымыць, адмыць, здаць у нябесную хімчыстку землі, якія практычна загублены, знішчаны…

Радыебіёлагі лічаць, што пік захворвання на лейкемію чакаецца на сёмым годзе пасля выбуху, гэта значыць — у 1992–1993 гадах. Гэты рост ужо цяпер адчуваецца. Няма ніводнага дзіцяці на тэрыторыі Беларусі з нармальнай шчытападобнай залозай. А да ўсяго трэба дадаць лейкемію нацыянальную, духоўную. Рак крыві нацыі — нацыянальны нігілізм, амаль афіцыйны вяліка-дзяржаўны шавінізм, вынішчэнне мовы і культуры адной з самых старажытных славянскіх нацый. А яшчэ трэба ўлічыць сталінскі генацыд, вынішчэнне сялянства — асноўнага захавальніка ўсяго нацыянальнага, спрадвечна-генетычнага. <…>

Мастакі заўважылі, што дзеці з так званых пакуль што незабруджаных тэрыторый малююць усё ў жахлівых, чорных фарбах, а дзеці з чарнобыльскай зоны — у светлых. Гэта ўпартая мара ўбачыць чысты, вясёлкавы свет, свет, які чалавецтва павінна пакінуць дзецям, змене сваёй. Не бывае бяды чужой, бяда агульная».

Читайте также:

Годовщина Чернобыля. Нестрашная радиация и страшное государство

Нил ГИЛЕВИЧ, из книги «Між роспаччу і надзеяй», 2007 г.:

«Восеньню [1986 г.] я паехаў у якасьці дэлегата ў Сафію на Сусьветны Кангрэс пісьменьнікаў «Мір — надзея планеты». Я спадзяваўся, што мне як прадстаўніку найбольш пацярпелай ад Чарнобыля краіны дадуць слова на пленарным пасяджэньні, дзе я змагу расказаць пра жахлівую трагедыю Беларусі, пра новую эру ў гісторыі беларускай літаратуры — пасьлячарнобыльскую.

Але ўсё ўжо было распланавана і расьпісана паміж дзяржавамі, а Беларусь — не дзяржава, а часьціна дзяржавы, якая называецца СССР, а ад СССР прамоўцы ўжо даўно вызначаны. Ад СССР на пленарным выступаў і нават вёў пасяджэньне масквіч І. Шклярэўскі. «Так што вам, выбачайце, адведзена выступленьне на адной з дзесяці секцыяў». Давялося зьмірыцца і сказаць сваё горкае слова перад жменькай дэлегатаў на секцыі.

А што ты, таварышок, хацеў? Хіба ўпершыню пераконваешся, што дзяржава СССР — гэта Масква, ну яшчэ трошкі Ленінград, ім і трыбуна, іхняе слова і гучыць. <…> Сорамна, што так кепска ведаў расейскую бюракратыю, расейскіх генералаў, расейскіх папоў і дапускаў, што яны самі, па добрай волі, з павагай да правоў чалавека і народа, аддадуць аднойчы заваяванае, захопленае, прысвоенае».

 

Радим ГОРЕЦКИЙ, из статьи «Ці вучоныя вінаватыя?» в газете «Літаратура і мастацтва», 1990 г.:

«Аварыя на ЧАЭС напалохала суседзяў за мяжой — «розных там шведаў», і была парушана звыклая наша сістэма маўчання. Ды і вецер перабудовы ўжо досыць моцна задзьмуў. Давялося абвясціць. Але бадзёрасць мы, як заўсёды, не гублялі: ішлі на першамайскую дэманстрацыю, правялі ў Кіеве велагонку міру, адгулялі ў Брагіне футбольныя матчы, паказалі пa тэлебачанні, як у забруджанай зоне мы «железным конем» (які ўздымае вялізнае воблака радыенукліднага пылу) и «посеем и вспашем», бачылі бесклапотны твар і чулі супакойны голас міністра аховы здароўя аб тым, што хвароб на Гомельшчыне стала значна менш...

А «бяздушная імперыялістка» жалезная ледзі Тэтчэр у той час тэрмінова вывозіла дзесяткі сваіх студэнтаў з Кіева, аб чым мы з пэўнай долей сарказму паведамлялі na тэлебачанні і ў друку. <…> А ў суседняй Польшчы ў гэты час кожны дзень паведамляли, у якім напрамку ішлі хмары, давалі парады аб тым, што трэба старацца не трапляць пад дождж, не пускаць дзетак на вуліцу, прымаць душ пасля вяртання дадому і г. д. <…> Больш практычныя ўкраінцы адразу ўзнялі трывогу, эвакуіравалі больш за 100 тыс. жыхароў, а ў нас, у беларусаў, усё было ціха. З так званай фармальна-бюракратычнай 30-кіламетровай зоны вывезлі 25 тыс. жыхароў беларускіх вёсак. Толькі пасля смелых выступленняў Алеся Адамовіча ў сродках масавай інфармацыі пачалі больш часта ўспамінаць Беларусь».

 

Сергей ГРАХОВСКИЙ, из статьи «Малітва пакут і любові» в газете «Народная Воля», 1998 г.:

«А ў памяці ўсё яскравей ажываюць тыя спякотныя дні, засакрэчаныя ад народа, груба схаваныя хлуснёй. Нас суцяшалі «небольшим, уже погашенным пожаром». На Беларусь выпала найбольш радыёнуклідаў, а мы ў расшпіленых кашулях голагаловыя ў Першамайскі дзень гарланілі на дэманстрацыі: «Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек».

Сапраўды, такой краіны не было і няма. Мы пракліналі спёку, а не тых ашуканцаў, што чамусьці на трыбунах стаялі ў капелюшах і плашч-палатках, а дзетак сваіх і сямейнікаў цішком адправілі ў Балгарыю. Народ прымушалі не зважаць на нейкую там радыяцыю, — араць, баранаваць скрозь і штодзённа.

Вось што расказвае былы першы сакратар Слаўгарадскага райкама партыі Уладзімір Мацвеевіч Іваноў: «На Украіне трывога, а ў нас у Беларусі ўсё спакойна: сяўба ў разгары... аралі, сеялі. Вы забылі, што да аварыі атам называлі мірным працаўніком, ганарыліся: «жывём у атамнай эры». Мы везлі малако з цэзіем, касілі саракакюрыйную траву. Выконвалі планы. Я іх выкалачваў... Труціліся самі, труцілі і людзей».

 

Светлана АЛЕКСИЕВИЧ, из Нобелевской лекции «О проигранной битве», 2015 г.:

«В памяти осталось, как старый таксист отчаянно выругался, когда голубь ударился в лобовое стекло: «За день две-три птицы разбиваются. А в газетах пишут: ситуация под контролем».

В городских парках сгребали листья и увозили за город, там листья хоронили. Срезали землю с зараженных пятен и тоже хоронили — землю хоронили в земле. Хоронили дрова, траву. У всех были немного сумасшедшие лица. Рассказывал старый пасечник: «Вышел утром в сад, чего-то не хватает, какого-то знакомого звука. Ни одной пчелы… Не слышно ни одной пчелы. Ни одной! Что? Что такое? И на второй день они не вылетели, и на третий… Потом нам сообщили, что на атомной станции — авария, а она рядом. Но долго мы ничего не знали. Пчелы знали, а мы нет».

Чернобыльская информация в газетах была сплошь из военных слов: взрыв, герои, солдаты, эвакуация… На самой станции работало КГБ. Искали шпионов и диверсантов, ходили слухи, что авария — запланированная акция западных спецслужб, чтобы подорвать лагерь социализма. По направлению к Чернобылю двигалась военная техника, ехали солдаты. Система действовала, как обычно, по-военному, но солдат с новеньким автоматом в этом новом мире был трагичен. Все, что он мог — набрать большие радиодозы и умереть, когда вернется домой.

На моих глазах дочернобыльский человек превращался в чернобыльского. <…> Утром все жадно хватали газеты и тут же откладывали их с разочарованием — шпионов не нашли. О врагах народа не пишут. Мир без шпионов и врагов народа был тоже не знаком. Начиналось что-то новое. Чернобыль вслед за Афганистаном делал нас свободными людьми».

 

Владимир НЕКЛЯЕВ, из статьи «Чарнобыльскі шлях» на интернет-ресурсе «Белорусский партизан», 2014 г.:

«У траўні 86-га года, калі я прыехаў у Чарнобыль, там тварыўся суцэльны бардак: усё нібыта ахоўвалася — і не было ніякай аховы, можна было залезці хоць у сам рэактар. <…>

Знялі мы ўрэшце тэлепраграму з акадэмікам Веліхавым, які, усяляк зацямняючы сутнасць праблемы, усё стараўся пераскочыць на высакалобую балбатню… Але ўсё ж на некаторыя пытанні быў змушаны адказаць наўпрост. Я спытаў: «Калі б нават не ў 30-кіламетровай зоне, а ў 100-кіламетровай аддаленасці ад яе, дзе-небудзь на Магілёўшчыне ці Гомельшчыне жыў нехта з вашай сям’і, што б вы зрабілі?..» — і ён, пакруціўшыся трохі вакол рознаўзроўневых дозаў радыяцыі, усё ж адказаў: «Вывез бы, бо жыць там нельга. Калі, вядома, жыць, а не паміраць…»

А мы жывем. І колькі б кіламетраў ні пазначылі чыноўнікі межамі «зоны», але ўся Беларусь апынулася ў ёй. У той ці іншай ступені.

Здавалася б, пасля гэтага ўся Беларусь, усе беларусы павінны былі стаць самымі актыўнымі ў свеце праціўнікамі «мірнага атама», — дык не! Будуем — ужо самі ў сябе! — яшчэ адзін Чарнобыль...

Чаму так? Чаму тыя, хто прыняў гэтае рашэнне, не саромеюцца даводзіць, нібы Чарнобыль не такі ўжо страшны, як яго малююць, а невялікія дозы радыяцыі могуць нават пайсці на карысць? А таму яны не саромеюцца гэта даводзіць, бо доўжаць традыцыі той дзяржавы, у якой і выбухнуў Чарнобыль, у якой машыны, зброя, наогул любое жалеза мела свой кошт, сваю цану, і толькі чалавечае жыццё не каштавала нічога. Дык вось дзеля таго, каб гэтую традыцыю скончыць, каб найпершай каштоўнасцю стала ў нашай краіне чалавечае жыццё, нам і трэба выходзіць на Чарнобыльскі шлях…».

 

Геннадий БУРАВКИН, из статьи «Знак бяды» (не опубликована), 1996 г.:

«Праз пяць-шэсць гадоў [после аварии на ЧАЭС], калі я працаваў у Нью-Йорку ў ААН, са здзіўленнем назіраў я, як гэтыя ж нашы кіраўнікі голасна і настырна не прасілі — патрабавалі ад міжнароднай супольнасці тэрміновай дапамогі на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай катастрофы, на поўным сур’ёзе, злосна папракалі «багаты Захад» за малыя, на іх погляд, грошы, якія той даваў на гэтыя патрэбы. Яны чамусьці лёгка і нашчэнт забыліся пры гэтым, хто ж быў вінаваты ў трагедыі і хто столькі часу ўсімі магчымымі высілкамі і спосабамі замоўчваў сапраўдныя маштабы і паследкі бяды.

Але ішоў чac, зацягваліся на целах і на зямлі свежыя раны і апёкі, укручвалі нас у свой імклівы вір новыя неадкладныя справы і турботы — і непрыкметна, спакваля цішэў і затухаў несціханы чарнобыльскі боль. Усё радзей пра яго ўзгадвалі чыноўнікі, усё меней бюджэтных грошай упісвалі ў спецыяльны «чарнобыльскі радок» дэпутаты. І з’явіўся сумна вядомы, неверагодны ў беларускіх умовах (але ён рэальна ёсць і дзейнічае) указ «Аб упарадкаванні некаторых ільгот дпя асобных катэгорый грамадзян», які ў адзін момант, ціхенька забраў у пакалечаных атамнай трагедыяй людзей не такія ўжо і вялікія кампенсацыі і льготы. І пачалі засяваць пасыпаныя атрутным попелам палі. І цяжкімі дубінкамі натрэніраваных ахоўнікаў парадку пачалі разганяць удзельнікаў жалобных «Чарнобыльскіх шляхоў». І з самых высокіх трыбун сталі заклікаць даверлівых дзядзькоў і цётак вяртацца ў свае пакінутыя вёскі. І скарацілі высокаю воляй спецыяльны дзяржаўны чарнобыльскі камітэт...

Пайшоў жахлівы маральны распад маладой дзяржавы, разрастаецца, разгаліноўвае свае бязлітасныя метастазы ракавая пухліна таталітарызму і страху... Дык ці варта здзіўляцца, што гаспадары цёплых мінскіх кабінетаў гатовы сёння здаць у нябыт родную мову хойніцкіх, брагінскіх ды нараўлянскіх пакутнікаў і па сходнай (для іх!) цане спіхнуць дужаму суседу суверэнітэт знясіленай, пакалечанай Чарнобылем краіны? Подлая радыяцыя бяспамяцтва, невуцтва, хлусні, беспакаранасці і безадказнасці няўмольна і непазбежна разбурае і нявечыць дух і душу не толькі асобных людзей, а і цэлага народа...».

Читайте дальше:

«Мы – пепел». Откуда в Бресте опасная радиация

Катастрофа доверия. Почему власть и общество живут отдельно друг от друга

Ядерный взрыв в Беларуси: загадка Ольманских болот

Комментировать