мая 17th, 2014

Мы п'ем больш за ўсіх? Не веру!

111 Голоса

На гэтым тыдні Беларусь прызналі самай пітушчай краінай свету. Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у сярэднім кожны дарослы беларус спажывае 17,5 літраў чыстага спірту штогод. Пры тым, што 8 літраў у год — гэта крытычная мяжа, пасля якой пачынаецца дэградацыя нацыі. Беларускае Міністэрства аховы здароўя не верыць у такі рэкорд — а ці вераць самі беларусы?

Почему бухают беларусы? 14 причин для национального пьянства

4132 Жизнь

Синюги  и синяки,  бухарики и булдосы. Алкаши, алканоиды и алконавты. Пьянь в целом и отдельные пьянтосы. Уничижительных названий для персоны, злоупотребляющей спиртными напитками, коллективный разум придумал немало. Этно-лингвисты Сепир и Уорф как-то сделали наблюдение об обилии названий для разных видов снега у эскимосов. Чем больше синонимов – тем значимее в микрокосме сообщества «узловое» явление.

мая 14th

Рацыянальнасць нацыянальнай сімволікі

390 Политика

У дзяржавы няма іншага шляху, як вярнуць нацыянальную сімволіку, бо савецкую спадчыну цалкам манапалізавала Расія, якой канкурэнты непатрэбныя. З усёй сваёй савецкай ментальнасцю і рыторыкай беларускім дзяржаўным элітам не хочацца згубіць уласную незалежнасць, а значыць – незалежнасць краіны. Аніякай патэтыкі, чыстае ratio. – Не так трымаеш, дай пакажу! – я выхапіў у хлопца сцяг БССР і прыпусціў яго долу. Акурат так, як рабілі на Парадзе Перамогі савецкія жаўнеры ў 1945 годзе са штандарамі зрынутых войскаў нацысцкай кааліцыі.

мая 8th

Калі заўтра вайна...

116 Голоса

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны беларусы, украінцы і рускія штогод пышна святкуюць Дзень Перамогі. Гэтая перамога настолькі важная, што ў Мінску ёсць плошча Перамогі, праспект Пераможцаў і музей Вялікай Айчаннай вайны. Ідэялогія зрабіла Перамогу стрыжнявой падзеяй у гісторыі беларускай дзяржавы. Нічога ў прынцыпе дрэннага - але ці гарантуе такое пакланенне подзвігу народа рэальнае мірнае неба над галавой?

апреля 28th

апреля 26th

«Баяцца трэба Майдана, а не радыяцыі!»

72 Голоса

Ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС прайшло столькі часу, што беларусы маглі ўжо і забыцца на пагрозу радыяцыі. Дзяржава робіць многае, каб людзі страцілі пільнасць. Ці перастала радыяцыя быць страшнай і стала часткай нашага жыцця? Пра гэта "Журнал" пацікавіўся ў мінакоў.

апреля 19th

«Я ў Бога не веру, бо забіў замнога людзей»

194 Голоса

Напярэдадні Вялікдня людзі імкнуцца выконваць каноны. Трымаюць пост, ходзяць у царкву або касцёл, фарбуюць яйкі. Аднак ці сапраўды беларусы вераць ў Бога, нават калі і святкуюць рэлігійныя святы?

Страна полураспада памяти

1279 Жизнь

«Ого, какая у вас редиска уродила! Чернобыльская что ли?» – весело торгуется на рынке женщина средних лет. «А то! – таким же бодрым голосом отвечает мужчина-продавец. – Если до вечера не съедите, еще и в темноте светиться будет!» Анекдотов на тему Чернобыля и его последствий в народе гуляет с добрый десяток. За годы, прошедшие с аварии, беларусы (как впрочем, и украинцы) научились не только смеяться над своей бедой, но даже жить с ней, практически не замечая того, как ЧАЭС продолжает влиять на них.

апреля 11th

Тэракт 11 красавіка: трагедыя і недавер

1715 Жизнь

11 красавіка 2011-га я сядзеў кавярні і разважаў, ці ехаць на сустрэчу на метро ў гадзіну пік? Вырашыў ехаць, бо мог наземным транспартам трапіць у корак. Але афіцыянтка марудзіла з рахункам. Я звычайна на такія паводзіны рэагую калі строга, калі з'едліва, калі з іроніяй. Гэтым разам падумаў – хай сабе, усіх не перавыхаваеш. Калі заставаўся крок да эскалатару – бабахнула. Не моцна, хутчэй быў гучны хлапок. І едкага колеру (мне падалося – колеру хакі) густы пыл, які імгненна запоўніў сабою трубу-праход між турнікетамі наверсе і платформай унізе.

Страницы