2015. Вынікі. Топ-5 беларускіх кніг году
«Журнал» выхапіў з імклівай плыні няспыннага літаратурнага працэсу некалькі беларускіх кніг, найбольш вартых увагі. Яны сведчаць, што ў 2015 годзе наша літаратура мела прыгожае, вытанчанае аблічча, была мудрай і цікавай суразмоўцай для тых, хто жадае дыялогу і паразумення. Паэзія. Міхась Стральцоў. «Выбраныя творы»