Перспектывы Беларусі ў Трэцяй Сусветнай вайне

729 Политика

Калі 30 лістапада 2013 года ў Кіеве брутальна збілі пратэстоўцаў, я, як і многія, падумаў пра беларускі варыянт “19”. 19 снежня 2010 года ў Мінску адбылася экстраардынарная падзея. Шмат хто хацеў дэманстрацыю, мітынг і наступны разгон знівіляваць, кшталту “ізноў разагналі”, “усё як заўжды” і д.п. Але і ў Кіеве ў 2013-м, і ў Мінску ў 2010-м упершыню адбылася не міліцэйская, а карная аперацыя. То бок, задача была не разагнаць пратэстоўцаў, а сагнаць у адзін гурт, і правучыць – збіць па поўнай праграме.